Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма

Навіны
16.03.2017 - «Засьпявай» у новым фармаце 4x4
http://tuzin.fm/
Партал Tuzin.fm разам з фондам «Вяртаньне» і кампаніяй «Будзьма беларусамі» абвяшчаюць чацьвёрты сэзон конкурсу «Засьпявай» для маладых выканаўцаў ад 18 да 30 год. Сёлета ён пройдзе ў новым фармаце.
«Засьпявай» у новым фармаце 4x4

На гэты раз будзе толькі адна намінацыя – «Сьпяваная паэзія». Удзельнікам прапануецца абраць верш сучаснага паэта і выканаць яго на сваю музыку (гуртом ці самастойна ў суправаджэньні якога-заўгодна музычнага інструмэнта). Прымаем заявы да 1 траўня 2017 году ўключна на мэйл konkurs.zaspiavaj@gmail.com  з пазнакаю «Заява на конкурс-2017».

З усіх пададзеных заяваў журы адбярэ 4 фіналісты (і 4 запасных). З кожным з гэтых выканаўцаў (гуртоў) будзе працаваць свой мэнтар зь сябраў журы. Фіналістаў чакае кароткая, але насычаная навучальная сэсія зь лекцыямі, майстар-клясамі ды практычнымі заняткамі (папярэдне – у другой палове траўня). Цягам лета кожны зь фіналістаў з улікам атрыманых ведаў дапрацоўвае конкурсную песьню пры падтрымцы свайго мэнтара і запісвае яе ў студыі.

Увосень адбудзецца прэм’ера чатырох студыйных песень фіналістаў «Засьпявай-4x4». Таксама для кожнага зь фіналістаў мы зладзім «выпускны канцэрт» пры падтрымцы вядомага беларускага гурту. Па выніках студыйнай працы і жывога выступу журы вызначыць пераможцу конкурсу «Засьпявай 4x4». Яго імя будзе названае на фінальным канцэрце праекту, які пройдзе не пазьней за 1 лістапада 2017 году.

Фіналісты атрымаюць каштоўныя веды, досьвед і магчымасьць зрабіць студыйную вэрсію, быць можа, свайго першага гіта. Пераможцу акром тэорыі і практыкі чакае прыз у 1000 BYN (каля 500 эўра) на рэалізацыю сваёй далейшай творчай задумы, а на яго конкурсную песьню будзе зьняты кліп рэжысэрам Арцёмам Лобачам.  

«Засьпявай-4x4» у пытаньнях і адказах:

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

Сёлета ўстанаўліваем узроставы цэнз: 18-30 год (уключна). У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца – узрост удзельнікаў ня мусіць перавышаць азначаны цэнз. Перавага будзе аддадзена заявам тых выканаўцаў, якія ня маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў, а таксама тым, хто не зьяўляецца пераможцамі/ляўрэтамі ранейшых конкурсаў «Засьпявай».

Увага! Усе пададзеныя творы мусяць быць засьпяваныя адмыслова да конкурсу «Засьпявай-4». Якасьць запісу значэньня ня мае.

Якога паэта лічыць сучасным?

Сучасна могуць гучаць і вершы Купалы з Багушэвічам. Але мы хочам зьвярнуць увагу на паэзію нашых дзён. Таму ў кантэксьце конкурсу пад «сучасным паэзіяй» маем на ўвазе творы, напісаныя ў апошнія 30 год (з 1987 году), якія былі выдадзеныя ў зборніках паэзіі, надрукаваныя ў літаратурных выданьнях або зьмешчаныя на спэцыялізаваных літаратурных сайтах. Вершы сучасных паэтаў можна знайсьці, напрыклад, тут – «Дзеяслоў», «Літрадыё», Budzma.by, «Беларуская палічка», «Камунікат», сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, альбо проста зайсьці ў кнігарню ды набыць некалькі зборнікаў сучаснай беларускай паэзіі.

Ці можна падаць песьню на ўласны верш?

Калі вы сам паэт і выканаўца сваіх вершаў і ўсе астатнія патрабаваньні выконваюцца (узрост, публікацыі, адмыслова напісаная песьня), то чаму не?

ВАЖНА! Як афармляць заяўку

У ліст з пазнакаю «Заява на конкурс-2017» просім прыкласьці 3 файлы:

1. тэкст Word/GoogleDocs, у якім пазначыць:

– дадзеныя пра ўдзельніка (-аў): імя і прозьвішча, узрост, месца вучобы/працы, кантактны адрас і тэлефон (калі заява падаецца ад гурту, то ўказваюцца зьвесткі ўсіх яго ўдзельнікаў)

– інфармацыя пра выканаўцу/гурт (год заснаваньня, стыль, дасягненьні) і спасылкі на прыклады ўласнай творчасьці (пры наяўнасьці аўдыё і відэа)

– сьціслае апісаньне (да 5 сказаў) чаму вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе

– тэкст прасьпяванай песьні з указаньнем аўтара музыкі і слоў

2. дэма-запіс песьні для ўдзелу ў конкурсе ў фармаце MP3 320 kbps

3. фота выканаўцы ці гурта

Як і калі будуць вызначацца фіналісты?

Дасланыя кампазыцыі разгледзіць журы, у якое ўвойдуць запрошаныя экспэрты і арганізатары конкурсу. На этапе выбару фіналістаў яны будуць зьвяртаць увагу на арыгінальнасьць музычнай падачы ды гарманічнае спалучэньне музыкі і слова.

Паводле галасаваньня журы будзе названы шорт-ліст конкурсу, у які ўвойдуць чатыры фіналісты конкурсу і чатыры запасных. Сьпіс будзе апублікаваны на парталах Tuzin.fm, Viartannie.by, а таксама на рэсурсах партнэраў праекту не пазьней за 20 траўня. Фіналісты атрымаюць права ўзяць удзел у навучальнай сэсіі «Засьпявай 4x4».

Дзеля чаго мы робім гэты конкурс?

Мы хочам злучыць сучасную паэзію і музыку ў адзінае цэлае. З аднаго боку адкрыць для маладых музыкаў сьвет беларускай сучаснай паэзіі, а з другога паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песьнямі.

Далучайцеся да афіцыйных суполак конкурсу у Facebook i УКантакце

Конкурс «Засьпявай.BY» быў заснаваны ў 2014 годзе дабрачынным фондам «Вяртаньне» і музычным парталам Tuzin.fm. Яго мэта — заахвоціць маладых выканаўцаў зьвяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасьці.

2014. Прыз уручаўся ў намінацыі «Сьпяваная паэзія». Уладальнікам Гран-пры стаў Віталь Варанко за песьню «Вяртайся!» на словы Віталя Рыжкова. Ляўрэатамі сталі Лізавета Леўчык за песьню «Адзінота» на верш Тацяны Сапач і Юры Касьцень (SP Kava) за песьню «Эндшпіль» на верш Андрэя Адамовіча.

2015. Прыз уручаўся па дзьвюх намінацыях — «Сьпяваная паэзія» і «Кавэр». Уладальнікам Гран-пры стаў гурт Navi за песьню «Плакалі ветры» на словы Паўлюка Труса ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» і за песьню «Жар-птушка» ансамбля «Сябры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Ханка) у намінацыі «Кавэр». Ляўрэатамі сталі Марына Вярэніч за песьню «Чаму мы стрэліся ня ў час?» на верш Тацяны Дзям’янавай у намінацыі «Сьпяваная паэзія» і Яўген Цярэнцьеў (гурт Teleport) за песьню «Зачараваная» ансамбля «Песьняры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ігара Лучанка) у намінацыі «Кавэр».

2016. Прыз уручаўся ў трох намінацыях — «Сьпяваная паэзія», «Беларускі кавэр» і «Замежны пераклад». У «Сьпяванай паэзіі» перамагла Pauline зь песьняй на верш Ірыны Багдановіч «Людзі, дзе вы?». У намінацыі «Беларускі кавэр» найлепшым прызналі гурт Leibonik за арыгінальную інтэрпрэтацыю гіта гурту «Мроя» — «Я рок-музыкант». У намінацыі «Замежны пераклад» не было роўных беларускай вэрсіі гіта Эраса Рамацоці «За сабой»  у перакладзе Мікіты Найдзёнава і ў выкананні Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк.

Tuzin.fm

Вэрсія для друку



29.03.2017 - «Палацу» – 25! Алегу Хаменку – 50! (25 фота/відэа + 25 найлепшых песень)
27.03.2017 - Судзьдзя ўцёк пад воклічы «Ганьба!». Як судзілі культурных людзей
27.03.2017 - Лявон Вольскі: «Скончылася шоў, але мы выстаім і вернем сваю краіну» (прэм’ера)
25.03.2017 - Забароненыя Dzieciuki на Дзень Волі ў «Belsat Music Live №12» (відэа+новы анонс)
22.03.2017 - Экспэрты вырашылі: «Петля Пристрастия» (+аўдыё пераможцаў)
20.03.2017 - Minsk Rock Squad: «Усё было нэрвова» (аўдыё)
18.03.2017 - Сакрэты маладосьці ад «Крамы» у «Belsat Music Live №11» (відэа + новы анонс)
16.03.2017 - «Засьпявай» у новым фармаце 4x4
11.03.2017 - Belsat Music Live №10. Гукаем вясну разам з «Воплі Відоплясова»! (відэа)
10.03.2017 - Андрусь Горват: «Чалавек радзіва ўключыў, батон еў і пра казу думаў, а музыка грала»
07.03.2017 - Ад Львова да Масквы. Цуды «Плястыкі» Akute (аўдыё)
06.03.2017 - Паша Трабл: «Вельмі дрэнна, калі з гісторыі ня робяць высноваў» (відэа)
04.03.2017 - «Belsat Music Live Extra» (№9). Містычны «Народны альбом» (+новы анонс!)
02.03.2017 - Топ-12 зімы 2016/2017. «Коленька» наперадзе ўсіх! (аўдыё)
27.02.2017 - «Сразу май»: «Мы не пяем па-беларуску дзеля таго, каб быць у трэндзе» (аўдыё)
26.02.2017 - «Тузін» заклікае! Беларускія музыкі далучайцеся да абароны Курапатаў! (відэа+ 4 галоўныя песьні)
25.02.2017 - Intelligency у восьмым выданьні Belsat Music Live: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі» (відэа)
18.02.2017 - Belsat Music Live №7: Re1ikt (відэа+новы анонс)
17.02.2017 - !OUT: «Залатыя Яблыкі» – тыя, хто апярэдзіў «Песьняроў» (+прэм'ера запісаў 1970 г.)
13.02.2017 - «Хапун, пратакол, начоўка ў міліцыі – гэта беларуская наша традыцыя»
Архіў навін
2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.rum абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: