Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма

Навіны
17.07.2006 - "РоСтра": "Мы не падобныя на іншыя гурты!"
http://tuzin.fm/
Гурт “РоСтра” пачаў музычную дзейнасьць у 2003 годзе. Самі музыкі акрэсьліваюць свой стыль як арт-рок. Спачатку сьвявалі па-расейску, але пасьля наведваньня фэсту “Крэўскія камяні” у “РоСтры” пачалі з’яўляцца беларускамоўныя песьні. Зараз склад гурта налі
РоСтра
ТГ. Што значыць назва вашага гурта?

ЭК. Ростра - гэта ўпрыгожваньне на карме карабля. Яна заўсёды глядзіць наперад, нясе нейкія новыя ідэі й ідэалы. Пэўна, гэта талісман для ўсіх удзельнікаў нашага гурта.

ВП. Так, гэта наш абаронца. Ён заўсёды наперадзе, таму пракладае новы шлях і вядзе нас за сабою, дапамагае ісьці сваім шляхам і ня быць ні на каго падобнымі.

ЭК. Дарэчы, раней нашая назва пісалася так - "Ростра". Але на нашым лягатыпе выпадкова літара "с" апынулася візуальна крыху вышэй за іншыя. Нехта з арганізатараў "Адборышча" вырашыў, што мы так адмыслова зрабілі, таму на афішах напісалі нашую назву як "РоСтра". Нам гэта спадабалася, цяпер будзем заўсёды выкарыстоўваць новае напісаньне.

ТГ. Як лічыце, што чакае Ваш гурт на "Басовішчы"?

ВП. Мы спадзяемся вельмі добра правесьці час, паглядзець на іншыя гурты, паказаць сябе. Хацелася б пазнаёміцца з аматарамі беларускай музыкі і атрымаць нейкі новы досьвед.

ТГ. На фоне іншых канкурсантаў ваш гурт выглядае слабейшым ці мацнейшым?

ЭК. Я лічу, што ўсе гурты прыблізна аднолькавага ўзроўню.

ВП. А мне падаецца, што "РоСтра" зусім не падобная на іншыя гурты і грае крыху іншую музыку, больш-менш павольную, лёгкую. Можа быць нават больш разнастайную. Меркаваць зараз пра тое, ці пераможам - даволі цяжка. Таму што гуртоў шмат, усе яны даволі цікавыя. Я спадзяюся, што на "Басовішчы" будзе створана атмасфэра дабрыні, і ніхто ня будзе вызначаць лепшага, бо ўсе мы робім адну справу. Але больш за ўсіх нам спабадаліся магілёўскія гурты - "Nevma" і "Vodar Susviet".

ТГ. Ці зможа гурт "РоСтра" стаць камэрцыйна пасьпяховым?

ВП. Пакуль камэрцыйнымі пытаньнямі мы не займаліся, бо зараз проста граем для людзей. Але я лічу, што гурт зможа знайсьці сваю нішу. У нас ужо ёсьць свой слухач. У дадзены час асноўная праблема у тым, каб знайсьці месца, дзе можна было б зрабіць добры запіс і паспрабаваць выдаць свой дэбютны альбом.

Размаўляў Аляксей Мінчонак, "Тузін Гітоў".

Фота: Юра Сідун, studenty.by


Вэрсія для друку



29.03.2017 - «Палацу» – 25! Алегу Хаменку – 50! (25 фота/відэа + 25 найлепшых песень)
27.03.2017 - Судзьдзя ўцёк пад воклічы «Ганьба!». Як судзілі культурных людзей
27.03.2017 - Лявон Вольскі: «Скончылася шоў, але мы выстаім і вернем сваю краіну» (прэм’ера)
25.03.2017 - Забароненыя Dzieciuki на Дзень Волі ў «Belsat Music Live №12» (відэа+новы анонс)
22.03.2017 - Экспэрты вырашылі: «Петля Пристрастия» (+аўдыё пераможцаў)
20.03.2017 - Minsk Rock Squad: «Усё было нэрвова» (аўдыё)
18.03.2017 - Сакрэты маладосьці ад «Крамы» у «Belsat Music Live №11» (відэа + новы анонс)
16.03.2017 - «Засьпявай» у новым фармаце 4x4
11.03.2017 - Belsat Music Live №10. Гукаем вясну разам з «Воплі Відоплясова»! (відэа)
10.03.2017 - Андрусь Горват: «Чалавек радзіва ўключыў, батон еў і пра казу думаў, а музыка грала»
07.03.2017 - Ад Львова да Масквы. Цуды «Плястыкі» Akute (аўдыё)
06.03.2017 - Паша Трабл: «Вельмі дрэнна, калі з гісторыі ня робяць высноваў» (відэа)
04.03.2017 - «Belsat Music Live Extra» (№9). Містычны «Народны альбом» (+новы анонс!)
02.03.2017 - Топ-12 зімы 2016/2017. «Коленька» наперадзе ўсіх! (аўдыё)
27.02.2017 - «Сразу май»: «Мы не пяем па-беларуску дзеля таго, каб быць у трэндзе» (аўдыё)
26.02.2017 - «Тузін» заклікае! Беларускія музыкі далучайцеся да абароны Курапатаў! (відэа+ 4 галоўныя песьні)
25.02.2017 - Intelligency у восьмым выданьні Belsat Music Live: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі» (відэа)
18.02.2017 - Belsat Music Live №7: Re1ikt (відэа+новы анонс)
17.02.2017 - !OUT: «Залатыя Яблыкі» – тыя, хто апярэдзіў «Песьняроў» (+прэм'ера запісаў 1970 г.)
13.02.2017 - «Хапун, пратакол, начоўка ў міліцыі – гэта беларуская наша традыцыя»
Архіў навін
2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.rum абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: