Mузычная прастора Беларусі
18.06.2007 - Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага
http://tuzin.fm/
Трэцяя частка самага папулярнага незалежнага праекту мінулай вясны. На дыску прадстаўленыя песьні, створаныя пад уражаньнем Плошчы. Кожны натхніўся па-свойму: былыя ліцэісты з «Партызанскай школы» зрабілі на свой лад аптымістычную «Freedom» Пола Макартні,
Песьні Свабоды - 3
А вось інструмэнтал «Плошча Каліноўскага» Віталя Артыста зь beZ bilet'у гучыць як рэквіем. На складанцы — ня толькі прадстаўнікі розных стылёвых кірункаў, але і розных пакаленьняў. Гуру Вольскі і Кулінковіч тут суседнічаюць з пачаткоўцамі, якія ці ня той вясной-2006 упершыню ўзяліся за інструмэнт. Іх усіх яднае шчырасьць пачуцьцяў і чысьціня памкненьняў. І гэта ня той выпадак, калі трэба прыдзірацца да выканальніцкага ўзроўню і тэхнічных хібаў запісу.

«Песьні Свабоды» — гэта больш, чым звычайны музычны праект. Гэта Маніфэст, напісаны з дапамогай гітараў ды бубнаў, гэта — Крык душы, выяўлены з дапамогай скрыпак ды віялянчэлі. І гэта Вера ў лепшае, выказаная галасамі 24 удзельнікаў складанкі. Выдатна падсумоўвае ўсё выказанае апошні трэк у выкананьні Аляксандра Кулінковіча з праекту «Салідарны зь Беларусьсю»: «Свабоду не аддам ніколі!» Для ўсіх вальнадумных.

Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага, складанка, Volia Music, 2007

SB, ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: