Mузычная прастора Беларусі
02.10.2007 - Termin X: «Wonderwall» на разьвітаньне
http://tuzin.fm/
У новым туры ТГ гурт Termin X прэзэнтуе сваю новую і, як сьцьвярджаюць удзельнікі гурта, апошнюю песьню. У ёй яны аддаюць даніну павагі ангельцам з Oasis. «Песьня завецца „Чароўны мур“ і гэта наша інтэрпрэтацыя знакамітай Wonderwall. Мяне прабірае наскроз
TerminX
Песьня Wonderwall зьяўляецца адной зь візытовак гурту Oasis і ўвогуле брытанскага року. Менскі гурт Termin X прэзэнтуе сваю інтэрпрэтацыю знакамітай песні пад назвай «Чароўны мур». Пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў літаратар Сяргей Балахонаў сумесна з вакалістам гурту Кірылам Домнічам. Трэк быў запісаны ў жніўні 2007 на студыі Осмас і шматразова выконваўся на канцэртах, але пераважна на мове арыгіналу – на ангельскай.

«Гэтым трэкам мы хацелі бы выказаць павагу да творчасьці гурту Oasis і паспрабаваць сябе ў нязвыклай нам панк-манеры выкананьня. Спадзяемся, што атрымалася», – кажуць музыкі.

«Калі я выконваю гэтую песьню мяне прабірае наскрозь. Проста неверагодная энэргетыка ў гэтых простых чатырох акордах, у гэтай мэлёдыі, у гэтых рыфмах. У такія моманты сапраўды разумееш, што ў кожнай вартай песьні ёсьць сапраўдная душа, у якую можна закахацца і жыць з гэтым пачуцьцем усё жыцьцё. Пэўна, што Wonderwall – для мяне тая песьня, якая пройдзе са мной праз доўгія гады», - адзначае Кірыл Домніч.

Спачатку Termin X выконваў Wonderwall на ангельскай мове. А потым ім закарціла зрабіць нейкі музычны экспэрымэнт. Разам з тым гэта сталася таксама фанэтычна-эстэтычным экспэрымэнтам. Калі Кірыл зьвярнуўся да Сяргея Балахонава з прапановай перакласьці тэкст, то папрасіў наблізіць фанэтычнае гучаньне беларускамоўнай вэрсыі да гучаньня арыгіналу на ангельскай мове. «Мне здаецца, што Сяргей надзвычай добра пераклаў тэкст, пры гэтым амаль цалкам захаваўшы сэнс, рытміку, настрой. Мне толькі засталося яшчэ зьмяніць колькі словаў дзеля таго, каб мне было зручней сьпяваць. Я вельмі задаволены!» – распавядае вакаліст гурту.

Кірыл Домніч кажа, што «Чароўны мур» – апошняя песьня гурта Termin X. «Прычынаў таму шмат, але можна сказаць пэўна, што ніхто з музыкаў ня вырашыў разьвітацца з музыкай і будзе далей працягваць музычную творчасьць. У іншых праектах».

Termin X – Чароўны мур (музыка - Oasis, словы - Oasis, Кірыл Домніч, Сяргей Балахонаў).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы


ТГ

Фота: Wiecier Mechaniczny




Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: