Mузычная прастора Беларусі
09.10.2007 - «Кальмары!» узялі сваё
http://tuzin.fm/
Бярозаўскі гурт «Кальмары!», які не прайшоў праз адбор на сёлетнім «Басовішчы», стаў ляўрэатам іншага прадстаўнічага памежнага фэстывалю - Sound of Borderland. Фэстываль музыкі маладога памежжа Sound of Borderland праходзіў у Вішніцах. У конкурснай частцы
Кальмары!
Ад Беларусі ўдзел бралі тры берасьцейскія гурты – «Аскеза», «Згода» і «Спрат», а таксама два бярозаўскія – «Мясцовыя» і «Кальмары!». У конкурснай часцы кожны гурт граў па 3 песьні. Беларускім музыкам дакладна не хапала ўласных гукарэжысэраў, палякі-канкурсанты гучалі куды больш якасьна. Алесь Лютыч, лідэр ужо знанай бярозаўскай каманды :B:N: падыгрывае ў «Кальмарах» на бубнах. Музыка кажа: «Амаль усе польскія гурты, нават канкурсанты прыехалі са сваімі бубнамі, узмацняльнікамі. А гэта значыць, што на сцэне яны карыстаюцца гукам, на якім яны рэпэтуюць. Такому падыходу беларусам трэ вучыцца!» Беларусы сярод канкурсантаў вылучылі польскі гурт Frostbite. Тым, у сваю чаргу, спадабаліся «Кальмары!».

У ліку гасьцей фэстывалю выступіў беларускі гурт Dali.

Вынікі фэстывалю:
Першае месца – 30 гадзін запісу на студыі + 1500 злотых – гурт Coffee Sound (Польшча).
Другое месца – 20 гадзін запісу + 1000 злотых – гурт Кальмары! (Беларусь)
Трэцяе месца – 10 гадзін запісу + 150 эўра – Frostbite (Польшча)

ТГ

Адна зь песень «Кальмараў» дэбютуе ў бліжэйшых турах на «Тузіне Гітоў»




Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: