Mузычная прастора Беларусі
14.03.2008 - «Настоящая любовь» beZ bileta працягваецца інтэрнэт-сынглам і турам
http://tuzin.fm/
Неўзабаве пасля рэлізу зборніка сваіх лепшых рамантычных песень «Настоящая любовь» гурт beZ bileta распачаў працу над новымі праектамі. З 12 сакавіка на сайце гурта www.bezbileta.net даступны для спампоўваньня інтэрнэт-сынгл «Настоящая любовь». Акрамя нов
beZ bileta. Настоящая любовь
«Апошняя вэрсія песьні „Настоящая любовь“ атрымалася настолькі паўнавеснай і прыгожай, што наўпрост нельга было не прыцягнуць да яе асаблівую ўвагу. Я лічу, што гэта адна з тых кампазыцыяў beZ bileta, якія максымальна адлюстроўваюць сутнасьць beZ bileta, - кажа лідэр гурта Віталь Артыст. – Мне распавядалі пра выпадкі ўсплеску надзвычайнай цікавасьці да нашага гурта менавіта пасьля праслухоўваньня „Настоящей любви“ ў новай вэрсыі. Ёсьць таксама меркаваньне, што гэтая песьня неяк асабліва ўзьдзейнічае ў пытаньнях складаных прыватных адносінаў. Ня ведаю, ці ёсьць гэта насамрэч, я быў бы вельмі ўзрадаваны. Але сэрца ў ёй ёсьць, гэта абсалютна дакладна».

Цікавым бонусам да інтэрнэт-сынгла зьяўляецца рэмікс на «Настоящую любовь». Распавядае яго аўтар Атмараві: «Я абіраў песьні дзеля таго, каб зрабіць кавэр на сваім сьнежаньскім канцэрце, і мы з салісткай гурта Indiga Русяй вырашылі, что гэтая песьня добра прагучыць на два галасы. На жаль, у той дзень яна ня здолела выступіць, і я адыграў „Аватары“ сам, і як мне падалося, пасьпяхова. Зь іншага боку, я меркаваў, што ў гэтай песьні існуе нераскрыты патэнцыял, што яе можна падаць трохі інакш. Што і было зроблена ў рэміксе».

15 сакавіка канцэртам у Берасьці стартуе тур beZ bileta па Беларусі, які адметны тым, што там гурт прэзэнтуе адразу тры рэлізы: альбом «Кино», зборнік «Настоящая любовь», а таксама DVD «Про самое негрустное на свете». Ужо пацьверджаны выступы beZ bileta ў Гомелі 22 сакавіка і ў Віцебску 11 красавіка. Графік тура будзе папаўняцца новымі гарадамі і датамі.

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: