Mузычная прастора Беларусі
31.03.2009 - «Мутнаевока» пра тое, як хочацца паслаць
http://tuzin.fm/
Гурт «Мутнаевока» дэбютуе ў новым туры на ТГ зь песьняй «Разрываю». Лідэр каманды Яўген Змушка: «Гэтая песьня пра тое, як кожнаму з нас часам хочацца ўсіх паслаць куды падалей, пра цяжкае жыцьцё». Энэргетыка песьні пэўна адбілася і на саміх музыках — падч
Мутнаевока
«Мутнаевока» мае ўжо чатырохгадовую гісторыю, за гэты час яны далі нямала канцэртаў, але да запісу альбома яшчэ не сасьпелі. Гурт пастаянна грае на зборных альтэрнатыўных канцэртах, сябруе з заканадаўцамі моды ў беларускім панку — гуртом «Голая Манашка», а аднойчы нават даў сольны канцэрт на плошчы Бангалёр у межах дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Назву яны ўзялі ад легендарнай менскай кавярні, дзе з гадоў 20 таму зьбіраліся акторы, музыкі ды мастакі. Яна месьцілася ў былым архірэйскім доме, што на цэнтральным праспэкце і атрымала назву «мутнае вока».

Гурт упершыню наважыўся прадставіць сваю кампазыцыю ў чарт ТГ. Лідэр каманды Яўген Змушка кажа, што песьня «Разрываю» пра «тое, як кожнаму з нас часам хочацца ўсіх паслаць куды падалей, пра цяжкае жыцьцё». Энэргетыка песьні пэўна адбілася і на саміх музыках — падчас яе запісу між імі пачаліся сур’ёзныя супярэчнасьці, у выніку чаго былі «разарваныя» адносіны з гітарыстам. Дапісвалі ўжо безь яго разам з бубначом Віталём ды басістам Сашам.

Мутнаевока — Разрываю (словы і музыка — Яўген Змушка).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: