Mузычная прастора Беларусі
26.02.2017 - «Тузін» заклікае! Беларускія музыкі далучайцеся да абароны Курапатаў! (відэа+ 4 галоўныя песьні)
http://tuzin.fm/
Цягам тыдня ў месцы, дзе вырашылі пабудаваць бізнэс-цэнтар і дзе ў сталінскія часы адбываліся масавыя расстрэлы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, даюць канцэрты беларускія музыкі.
«Тузін» заклікае! Беларускія музыкі далучайцеся да абароны Курапатаў! (відэа+ 4 галоўныя песьні)

Гісторыя сьцісла – на тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», дзе расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, пачалося будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Забудоўшчык ТАА «Белрэканструкцыя» нейкім дзіўным чынам здолеў дакумэнтальна вывесьці частку тэрыторыі з ахоўнай зоны і пачаць працу. Грамадзкасьць карэнным чынам ня згодная і ўсяляк намагаецца будоўлю спыніць. Зладжана кругласуткавая варта, не абыходзіцца без правакацый і мужных учынкаў. Сярод іншых, абаронцаў Курапатаў падтрымліваюць у тым ліку беларускія музыкі, якія даюць жывыя канцэрты ў акустыку проста ў намётавым мястэчку ля будоўлі. Ужо выступілі цягам гэтых дзён Андрэй Мельнікаў, Зьміцер Захарэвіч, Юры Скурат, Андрусь Такінданг.

 «У такой краіне, як Беларусь, дзе грамадзянская супольнасьць і нацыя знаходзіцца на стадыі фармаваньня, музыкант – гэта ня проста паэт ці сьпявак  – гэта чалавек, які нясе адказнасьць за лёс дзяржавы. Канечне, кожны сам выбірае, дзе яму быць і што рабіць, але мне здаецца, што Курапаты сёньня – гэта тое месца, дзе фармуецца наша грамадзянская супольнасьць, дзе сталее наша нацыя», – сказаў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, адзін зь першых, хто стаў на абарону Курапатаў.

Кожны музыка, гурт, выканаўца можа далучыцца да акцыі падтрымкі Курапатаў. Калі ёсьць жаданьне даць жывы выступ, можна зьвяртацца на рэдакцыйную скрыню 12tuzin@gmail.com або непасрэдна да Зьмітра Дашкевіча –  тэл. 8 (044) 755-69-90, zm.dashkevich@gmail.com

Сёлета 80 год, як у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў турме КДБ былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх – беларускія літатаратары. Tuzin.fm рыхтуе адмысловы музычны праект, у межах якога беларускія музыкі выканаюць песьні паводе (не) расстралянай паэзіі. Сачыце за нашымі навінамі!   

Tuzin.fm, фота svaboda.org



Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: