Mузычная прастора Беларусі
04.03.2017 - «Belsat Music Live Extra» (№9). Містычны «Народны альбом» (+новы анонс!)
http://tuzin.fm/
У адмысловым пашыраным выданьні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому».
«Belsat Music Live Extra» (№9). Містычны «Народны альбом» (+новы анонс!)

Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песьні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам праекту Міхалам Анемпадыставым пра містычныя супадзеньні ды паспрабуе аддзяліць праўду ад выдумкі, а Міра Шульц паразмаўляе ў зале «Prime Hall» з прыхільнікамі «Народнага альбому». Дазнаемся таксама, якая самая ўпадабаная песня з праекту ў Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Касі Камоцкай і Зьмітра Вайцюшкевіча. І яшчэ не факт, што гэта «Простыя словы»!

У праграме прагучаць песьні (раней не даваць!):

«Эх, змагаліся…»

«Настаўнік Рагойша»  

«Два польскіх шпіёны»

«Казік»

«Аргентынскае танга»

«Адэлька»

«Я, да жалю, ня пан»

«Простыя словы»

(музыка Лявона Вольскага, словы Міхала Анемпадыстава)

Дзесятае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 11 сакавіка ў 20:30 на тэлеканале «Белсат». Гасьцямі праграмы будзе ўкраінскі гурт «Воплі Відоплясова».

Tuzin.fm



Музычная прастора Беларусі © 2003-2016
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на mpby.ru абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: